Брэст: Сустрэцца з выбаршчыкамі Кастусёў прыехаў разам з Мілінкевічам

2010 2010-12-13T16:43:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-sustr-kastus-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча кандыдата ад Партыі БНФ з жыхарамі Брэста адбылася ў мінулую нядзелю ў абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Дарэчы, гэта ўстанова карыстаецца вялікай папулярнасцю ў прэтэндэнтаў на пасаду кіраўнка дзяржавы: падчас агітацыйнай кампаніі з выбаршчыкамі тут сустракаліся Яраслаў Раманчук, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус, а на 14 студзеня у Палацы запланавана мерапрыемства з удзелам Віталя Рымашэўскага.

Аднак, у адрозненні ад іншых кандыдатаў, Рыгор Кастусёў вырашыў скарыстацца не вялікай, а малой залай гэтай установы культуры, якая амаль цалкам была запоўненая людзьмі (у сустрэчы прынялі удзел каля 200 чалавек). Вылучэнец ад Партыі БНФ распавёў прысутным сваю біяграфію, прадставіў стратэгію і праграмныя задачы партыі, а таксама ўласную перадвыбарчую праграму. У падтрымку Кастусёва выступіў і ўдзельнік былой прэзідэнцкай кампаніі Аляксандр Мілінкевіч, паводле словаў якога, менавіта такі прэзідэнт зараз патрэбен Беларусі.

Пасля сустрэчы ў Брэсце кандыдат ў прэзідэнты і яго давераная асоба накіраваліся ў Камянец, дзе таксама іх чакалі мясцовыя выбаршчыкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international