Ганцавічы: Сайт райвыканкама паведамляе пра агітацыю толькі за аднаго кандыдата

2010 2010-12-13T16:26:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gancavichy-sait-vukankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пад загалоўкам “У раёне вядзецца актыўная падрыхтоўка да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” афіцыйны сайт Ганцавіцкага райвыканкама вырашыў распавесці пра агітацыйную кампанію напярэдадні галасавання. Аднак са зместу публікацыі вынікае, што агітацыя ідзе толькі за аднаго кандыдата.

У прыватнасці, сайт паведамляе, што “праяўляюць грамадзянскую адказнасць і робяць свой выбар, накіраваны на далейшае паляпшэнне якасці жыцця краіны раённая арганізацыя КПБ, грамадскія арганізацыі ветэранаў, Белая Русь, БРСМ, прадпрынімальнікі раёна”. Далей гаворыцца пра сходы і акцыі, падчас якіх згаданыя арганізацыі вызначаліся з кандыдатам у Прэзідэнты, дзейнасць якога будуць падтрымліваць у дзень выбараў. Каго канкрэтна тычыцца гэта падтрымка, інтэрнэт-рэсурс райвыканкама таксама вырашыў не хаваць ад наведвальнікаў сайту: “Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый упэўнены, што толькі правераны курс, па якім крочыць Беларусь з дзеючым Прэзідэнтам, забяспечыць стабільнасць і рэальны суверэнітэт краіны”. Пра тое, што ў якасці кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы зарэгістраваны і іншыя асобы, на сайце самага далёкага ад абласнога цэнтра раёна Брэстчыны нічога не паведамляецца

Цікава, што на інтэрнэт-старонцы ганцавіцкай дзяржаўнай газеты ”Савецкае Палессе”

тэма надыходзячых выбараў не прысутнічае ўвогуле.

 

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international