Віцебск: Як будуць галасаваць вайскоўцы? (аўдыёзапіс)

2010 2010-12-13T23:50:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/103-jamabilnajabryhadaviciebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адказ на гэтае пытанне “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі ў адным з народных паведамленняў, дасланым з Віцебску. У каментары да аўдыёзапісу аўтар паведамляе, што інструктаж у 103-яй асобнай мабільнай брыгадзе праводзіў намеснік камандзіра па ідэалагічнай працы.

З мэтай вырашэння “найважнейшай задачы на снежань-месяц” ідэолаг, у прыватнасці, загадаў адпачынкі ваеннаслужачым тэрміновай службы не прадастаўляць, а пытанні пра адпачынкі па сямейных абставінах вырашаць выключна праз яго ці падпалкоўніка Кавалёва, каб “я прымаў меры для арганізацыі датэрміновага галасавання тых ваеннаслужачых, у якіх насамрэч узнікае неабходнасць пайсці ў адпачынак па сямейных абставінах. Датычыцца гэта і ўсіх камандзіраў падраздзяленняў і вайсковых частак”.

Таксама ад камандзіраў мабільнага батальёна патрабуюць прадаставіць спісы ўсіх, хто праходзіць вайсковую службу па кантракце (афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і асоб грамадзянскага складу), з указаннем месцаў іх рэгістрацыі і участкаў, дзе яны павінны галасаваць. Ваеннаслужачым, якія маюць рэгістрацыю па-за межамі Віцебску, прадаставіць выходны дзень, каб яны паехалі і прагаласавалі. Ці другі, “больш надзейны” варыянт (бо ідэолаг упэўнены, што вайсковец “прыедзе, а ў спісах яго не будзе, і вырашаць пытанне пра ўключэнне ў спісы ён таксама не будзе”) – гэтых ваеннаслужачых “прадставіць падпалкоўніку Кавалёву, ён уключыць іх у дадатковы спіс і арганізуе іх датэрміновае галасаванне”.

Між іншым камандзіраў падраздзяленняў просяць звярнуць увагу на наступную акалічнасць: у кожным падраздзяленні павінна быць праграма дзейнага прэзідэнта і кандыдата Аляксандра Лукашэнкі. І галоўная задача – весці “разумнае тлумачэнне палажэнняў гэтай праграмы”, не перагінаць палку, “па меншай меры, самі праграму прачытайце, што таксама немалаважна”.

Паводле інструктажу, “графік датэрміновага галасавання будзе даведзены да ўсіх камандзіраў падраздзяленняў. Адназначна пакуль прынятае наступнае рашэнне: датэрмінова будуць галасаваць ваеннаслужачыя, уключаныя ў дадатковы спіс, ваеннаслужачыя палігона, ваеннаслужачыя батальёна сувязі і 350-га мабільнага батальёна, а таксама ўсе ваеннаслужачыя, якія заступяць у нарад 19 снежня”.

Файлы

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international