Маладэчна: Сустрэча з Саннікавым – самая шматлюдная

2010 2010-12-13T12:14:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-sustr-san-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У суботу, 11 снежня, у Маладэчне прайшла сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, які  прыязжаў са сваімі даверанымі асобамі -- Станіславам Шушкевічам і Мечыславам Грыбам і сур’ёзнай аховай.

Мерапрыемства адбывалася ў самай вялікай і ўрачыстай зале горада - у Палацы культуры. Прысутных было каля трох сотняў чалавек. Пакуль што гэта сустрэча з кандыдатам у Маладэчне была самай шматлюднай.

Як і на сустрэчы з Някляевым, асабліва актыўнай была моладзь. Некаторыя, не баючыся, называлі сябе і казалі пра намеры выйсці на Плошчу пасля выбараў. Многія прыйшлі на сустрэчу з еўрапейскімі і бел-чырвона-белымі сцягамі.

На  мерапрыемстве, акрамя беларускіх журналістаў, прысутнічалі прадстаўнікі расійскіх “Вестак”.

Таксама на сустрэчы з кандыдатам, як заўсёды, былі заўважаны прадстаўнікі райвыканкама, аддзела ідэалогіі і КДБ. Але на гэты раз абыйшлося без правакацый і скандалаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international