Слуцк: Ідэолагі праігнаравалі сустрэчу з Міхалевічам

2010 2010-12-13T11:28:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluckmihalievich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пазнаёміцца з кандыдатам у прэзідэнты Аляксеем Міхалевічам у Слуцкую цэнтральную раённую бібліятэку 11 снежня прыйшлі больш за 20 чалавек, у ліку якіх доўгатэрміновы назіральнік АБСЕ Б'ёрн-Эрык Лундквіст, назіральнік ад групы выбаршчыкаў Віталь Амяльковіч і журналіст рэгіянальнай газеты "Інфа-Кур'ер". Ідэолагі райвыканкама на сустрэчу з Міхалевічам не з'явіліся.

Паводле слоў кандыдата, гэта была самая малалікая сустрэча з пачатку выбарчай кампаніі.

Перад сустрэчай Аляксей Міхалевіч наведаў выбарчы ўчастак у бібліятэцы і раздаў сябрам камісіі агітацыйную прадукцыю.

У размове з выбаршчыкамі кандыдат стрымана крытыкаваў Лукашэнку. Таксама ён распавёў аб асноўных пунктах сваёй праграмы і адказаў на пытанні выбаршчыкаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international