viasna on patreon

Віцебскія газеты “выкрываюць” прыхільнікаў Рымашэўскага і ўхваляюць Лукашэнку

2010 2010-12-12T17:37:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У дзяржаўнай рэгіянальнай прэсе ўпершыню згадалі агітацыйныя сустрэчы з апазіцыйным кандыдатам на прэзідэнцкую пасаду – у выключна негатыўным  кантэксце. Пра дзеючага прэзідэнта тым часам друкуюць выключна “хваласпевы” – нават у вершах.

Падставай для артыкулаў у газетах “Віцьбічы” і “Народнае слова” стаў інцыдэнт, калі 8 снежня давераным асобам Віталя Рымашэўскага не дазволілі правесці сустрэчу з работнікамі тэлерадыёкампаніі “Віцебск”. Сустрэча была загадзя ўзгодненая, але непасрэдна перад яе пачаткам намеснік дырэктара тэлерадыёкампаніі Вадзім Лапацінскі заявіў, што гэта рэжымны аб’ект і  кандыдата ўнутр не прапусцяць, і нават не дазволяць перадаць людзям агітацыйныя ўлёткі.

У дзяржаўных СМІ (“Віцьбічы” і “Народнае слова” за 11.12.2010г) напісана, што ўсё было абсалютна не так. Маўляў, ад пачатку давераную асобу кандыдата Алену Шабуню папярэджвалі, што вабаршчыкі на сустрэчу не збяруцца – бо ў супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі працоўны дзень, і яны мусяць працаваць у сваіх кабінетах. У памяшканне далей фае агітатараў не пусцілі , каб яны не адцягвалі ўвагу супрацоўнікаў, тым болей, што сам Віталь Рымашэўскі на сустрэчу не прыйшоў.

-- У дзяржаўных СМІ сітуацыю прадставілі так, што мы скандалісты – што адразу пачалі тэлефанаваць на Радыё Свабода, што там з’явілася інфармацыя пра інцыдэнт, -- гаворыць Алена Шабуня, якая адпрацавала на тэлерадыёкампаніі “Віцебск” 12 год.

Пра альтэрнатыўных кандыдатаў віцебскія газеты амаль не пішуць увогуле – калі не лічыць абвесткі пра сустрэчы і праграмы, якія друкуе па распараджэнні ЦВК “Віцебскі рабочы”. Але апошняе выданне адначасова распачало і кампанію па ўхваленні дзеючага прэзідэнта: ужо ў некалькіх нумарах друкуюцца ўхвальныя лісты, дзе аўтары заклікаюць галасаваць за Аляксандра Лукашэнку. “Подавляющее большинство верит своему Президенту, который, начиная с нуля, вывел Беларусь из нищеты”, -- напісана ў лісце Вячаслава Сідаровіча з Воршы. А сканчваецца гэты ліст вершам:

Прочь отбросим пустых демагогов наветы,

Проведём выборы всем “спадарам” назло.

Снова скажут соседи с чувством добрым и светлым:

-- С Президентом, сябры, очень вам повезло!

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства