Баранавічы: Плакаты апазіцыйных кандыдатаў сістэматычна знішчаюць

2010 2010-12-12T16:57:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-plak-sann-rvany.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Баранавічах значна павялічылася колькасць каляровых плакатаў апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, але “невядомыя” асобы іх сістэматычна рвуць. Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава ў Баранавічах Віктар Мезяк адзначыў, што на месца сарванага плаката гарадскія актывісты наклейваюць два новых, а калі і гэтыя зрываюць, то наклейваюць ужо чатыры новых. У сувязі з тым, што плакаты рэгулярна рвуць, паведаміў Віктар Мезяк, мясцовыя валанцёры пастараліся дадаткова вывесіць каляровыя агітацыйныя плакаты ва ўсіх  ЖЭСах і гарадскіх бібліятэках.

Каб лепш інфармаваць выбаршчыкаў, гарадскія актывісты павялічылі колькасць пікетаў у падтрымку апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. Найбольш актыўна распаўсюджваюць улёткі і інфармацыйныя матэрыялы перадвыбарчыя штабы Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Віталя Рымашэўскага і Алеся Міхалевіча. У выходныя дні працу гарадскіх актывістаў найперш можна пабачыць у пікетах на трох галоўных кірмашах горада, дзе яны раздаюць улёткі і іншыя інфармацыйныя матэрыялы кандыдатаў у прэзідэнты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Фота: Парваны плакат Андрэя Саннікава

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international