viasna on patreon

Полацк: Перадвыбарчая інфармацыя за ўласны кошт

2010 2010-12-12T16:42:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/polack-plakat-agulny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У крамах, цырульнях, школах і іншых установах Полацка з’явіліся афіцыйныя перадвыбарчыя плакаты з фотаздымкамі і кароткімі біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў у прэзідэнты. Па словах работніка адной з крамаў, размясціць дадзеныя плакаты на відных месцах было загадана зверху, аднак набываць дадзеную афіцыйную перадвыбарчую інфармацыйную прадукцыю кожнай установе прыйшлося за ўласныя грошы.

-- Скінуліся з дзяўчатамі і набылі. А куды падзенешся? Загад жа,--  гаворыць яшчэ адна гандлярка. –Дзе набывалі?  Прыйшлі і прынеслі. Хто прыйшоў? Не ведаю я іх імёны.

Такая вось дзяржаўная інфармацыя чамусьці за недзяржаўны кошт.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства