viasna on patreon

Аршанская гарадская камісія вярнулася ў будынак гарвыканкама

2010 2010-12-12T16:36:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-vuk-log.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, што ў кастрычніку гарадская камісія па выбарах у Оршы пераехала з будынка гарвыканкама ў іншае памяшканне. Як паведамлялі ў самой камісіі, зроблена гэта было з мэтай захавання незалежнасці працы камісіі.

Верагодна, у гэтай незалежнасці неабходнасць адпала. Інакш як растлумачыць, што паседжанне гарадской камісіі 11 снежня адбылося ў памяшканні гарвыканкама. Туды ж, у выканкамаўскія кабінеты, быў дастаўлены ўвесь наклад бюлетэняў для галасавання па выбарах прэзідэнта.

На сваім паседжанні камісія размеркавала паступіўшыя бюлетэні па ўчастковых камісіях. Што цікава - пасля размеркавання бюлетэняў больш за 2000 з іх аказаліся лішнімі. Іх пакінулі ў гарадской камісіі “на ўсялякі выпадак”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства