viasna on patreon

Слонім: Дырэктар крамы супраць плакатаў Кастусёва

2010 2010-12-12T16:13:53+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kastusiou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пікет Рыгора Кастусёва ля станцыі метро \\\

Пікет Рыгора Кастусёва ля станцыі метро \\\

Слонімскі актывіст Партыі БНФ Іван Шэга напісаў скаргі ў раённую выбарчую камісію і ў ЦВК на дзеянні дырэктара крамы “Тавары для дома” Ларысы Кавалько. Справа ў тым, што сябры перадвыбарчга штаба кандыдата папрасілі яе размясціць агітацыйныя плакаты Кастусёва ў краме, і дырэктар сказала, што зробіць гэта сама. Аднак спачатку прайшло два дні, а плакатаў у краме так і не было. Іван Шэга прыйшоў у краму і паспрабаваў высветліць: чаму плакаты не размешчаны? Спадарыня Кавалько зноў паабяцала, што адразу ж гэта зробіць, але прайшоў ужо і тыдзень, а плакатаў так і не з’явілася.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства