Амбасадар Германіі Гельмут Фрык і амбасадар Францыі Стэфан Шмялеўскі наведалі зьняволенага прафесара Юрья Бандажэўскага, былога рэктара Гомельскага мэдычнага інстытуту, у калоніі ўзмоцненага рэжыму УЖ 15 /1

2003 2003-04-15T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прафесар Юры Бандажэўскі – сусьветна вядомы навуковец -радыёлаг, вывучаў наступствы ўзьдзеяньня малых дозаў радыяцыі на арганізм чалавека. У 2001 годзе быў асуджаны да 8-мі гадоў пазбаўленьня волі быццам бы за тое, што браў хабар. Падчас сьледства быў дапушчаны шэраг парушэньняў – у тым ліку маральны і фізічны ціск. Факт атрыманьня хабару не быў даказаны. На судзе прафесар Бандажэўскі сваю віну не прызнаў.
Сустрэча амабасадараў з прафэсарам Бандажэўскім адбылася 9-га красавіка цягнулася адну гадзіну. Юры Бандажэўскі выказаў падзяку ўрадам і грамадзкасьці краінаў Эўразьвязу і іншых краін за цікавасьць да яго лёсу. Амбасада Германіі, якая з'яўляецца ў Беларусі лякальным старшынствам Эўрапейскага зьвязу, тлумачыць у прэс-рэлізе, што візіт у калонію быў зроблены па просьбе Рады міністраў Эўразьвязу.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international