Жодзіна: Мясцовыя СМІ – пляцоўка для аднаго кандыдата

2010 2010-12-10T18:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zodzina-smi--agit-luk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жодзінскія СМІ і навіновыя рэсурсы («Жодзінскія Навіны», тэлеканал «Сфера», сайты выканкаму і «ЖН») цалкам праігнаравалі візіты ў горад кандыдатаў у прэзідэнты Я.Раманчука, давераных асобаў У.Някляева, кандыдата А.Саннікава, не напісаўшы ніводнага радка пра іх сустрэчы з выбаршчыкамі, не прадставіўшы ніводнага відэаматэрыялу ў навінах. У супрацьвагу гэтаму нязменная ўвага мясцовых медыяў скіравана на давераных асобаў А.Лукашэнкі і, канешне, самога кандыдата. Можна канстатаваць – дзеючы прэзідэнта атрымаў абсалютныя дзяржаўныя прэферэнцыі на плошчах гэтых мясцовых выданьняў, якія манапольна гаспадараць у інфармацыйнай прасторы горада.

Так, у апошнім выпуску ад 8 снежня «Жодзінскіх Навін» праграме А.Лукашэнкі, выкладзенай на Усеагульным народным сходзе, аддадзена ўся навасная плошча газеты, аж 7 старонак фармату А-3. Выпуск мае 17 старонак, і толькі 3 з іх адведзены мясцовай тэматыцы. Аднак і на гэтых старонках працягваецца агляд нязменна станоўчых вынікаў і тэндэнцый развіцця горада, датычных новых пабудоваў (прыкметаў агульнанацыянальнага прагрэсу), праведзеных спартыўных турніраў і г.д.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international