У Віцебску моладзевы актывіст Віталь Броўка арыштаваны на 7 сутак.

2006 2006-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Віталь Броўка, сябра каманды Аляксандра Мілінкевіча быў затрыманы ўвечары 14 сакавіка міліцэйскім патрулём па дарозе дадому.

Ад пачатку Віталь Броўка меркаваў, што прычынай затрыманьня сталіся падзеі 10-га сакавіка, калі ён прыйшоў у Віцебскі дзяржаўны універсітэт на перадвыбарчы сход студэнтаў-філёлягаў і быў затрыманы міліцыянтамі, якіх выклікаў дэкан факультэту Віктар Несьцяровіч. Спадар Несьцяровіч настойваў, каб Віталя Броўку пакаралі за тое, што ён нібыта меў на мэце сарваць сход. Але тым разам міліцыянты не знайшлі падставаў для абвінавачаньня.

15 сакавіка судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Валянціна Міхасёва вынесла пастанову пакараць Віталя Броўку за парушэньне арт. 156 КаАП (дробнае хуліганства) паводле заявы двух нявысьветленых асобаў. На думку прысутнага на судзе юрыста Аляксея Гаўруцікава, падобныя факты ўвогуле ня могуць быць падставай для судовага разьбіраньня: "Абсурд, абсурд чысьцейшай вады! Міліцыянты, якія яго затрымлівалі, давалі паказаньні ў якасьці сьведак пра тое, што нейкія мужчына і жынчына, чыіх прозьвішчаў яны ня ведаюць і як выглядалі, ня памятаюць, нібыта паскардзіліся, што Броўка сярод начы лаяўся, брыдкасловіў, махаў рукамі. Атрымліваецца, што самі міліцыянты ніякага брыдкаслоўя ня чулі, а на падставе сьведчаньняў невядомых асобаў Броўку абвінавацілі. Ён свае віны не прызнаў, і яго "заканапацілі" на сем сутак", - сказаў ён радыё Свабода.

Віталь Броўка, таксама юрыст паводле адукацыі, дамогся адно медычнае экспертызы, якая зафіксавала, што ён быў цьвярозы - насуперак сьведчаньням няўстаноўленых асобаў. Іншыя спробы апеляваць да заканадаўства, у тым ліку і з боку прафесійнага адваката, запрошанага Хрыстафорам Жаляпавым, мясцовым кіраўніком штабу Мілінкевіча, посьпеху ня мелі.

Судзьдзя Валянціна Міхасёва разгледзела справу апазіцыйнага актывіста цягам адной гадзіны. 7 сутак адміністратыўнага арышту ён мусіць правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international