Гарадзенцам раздавалі Дэклярацыі правоў чалавека

2010 2010-12-10T19:12:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracija1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія праваабаронцы прайшліся ад чыгуначнага вакзалу па ўсёй вуліцы Ажэшкі, потым скіраваліся на вуліцу Савецкую і ўрэшце выйшлі на Савецкую плошчу. Акцыя доўжылася каля гадзіны. Цягам усяго маршруту актывісты раздавалі мінакам беларускамоўныя тэксты  Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Праваабаронцы віншавалі жыхароў і тлумачылі сутнасьць гэтага міжнароднага  дакументу. Гарадзенцы з ахвотай бралі дэклярацыі, задавалі пытаньні, размаўлялі, хоць надвор’е было неспрыяльнае для вулічных гутарак. Мерапрыемствам таксама зацікавіліся гарадзенскія журналісты, якія ўзялі інтэрв’ю ў праваабаронцаў.

На цэнтральных вуліцах гораду ў гэты час было шмат міліцыянтаў, якія забяспечвалі падрыхтоўку да шэсця Дзядоў Марозаў і снягурак, але на гэты раз гарадзенскім праваабаронцам у раздаваньні дэклярацый ніхто не перашкаджаў.

Нагадаем, што летась за ўдзел у аналагічнай акцыі ў Гародні былі затрыманыя міліцыяй гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч і Алег Калінкоў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international