viasna on patreon

Бяроза: Плакатам Кастусёва не знаходзіцца месца

2010 2010-12-10T17:17:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski-raen-plakatc-cvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку, які размешчаны ў філіяле Дома культуры па вуліцы Камсамольскай горада Бярозы, сарваны агітацыйны плакат Рыгора Кастусёва. Калі давераная асоба кандыдата ў Бярозаўскім раёне Анатоль Сахаруша запытаў у дзяжурнага сябра камісіі, дзе падзеўся плакат, той адказаў, што не ведае, бо плакат быў размешчаны са знешняга боку дзвярэй, і за захаванне плаката камісія не адказвае. Ён жа прапанаваў размясціць плакат на дзвярах з унутранага боку.

У той жа час, на іншым выбарчым участку, размешчаным у бальніцы, на ўнутраным баку дзвярэй плакат размяшчаць забаранілі, сказаўшы, што можна вывесіць толькі  з двара.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства