Аршанскія выбаршчыкі скардзяцца ў Цэнтрвыбаркам

2010 2010-12-10T16:57:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazmerchak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Казмерчак

Ігар Казмерчак

Жыхар Оршы Ігар Казмерчак (на здымку) накіраваў скаргу ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў на дзеянні даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі.

У скарзе заяўнік інфармуе, што Аршанскім гарадскім выканаўчым камітэтам 11 лістапада 2010 года прынята рашэнне № 1709 «Аб вызначэнні памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў у Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь, iх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарнай агітацыі».

У адпаведнасці з арт.73 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь усе кандыдаты ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь валодаюць роўнымі правамі і нясуць роўную адказнасць.

Кандыдаты ў Прэзiдэнты Рэспублiкi Беларусь не маюць права выкарыстоўваць перавагі свайго службовага становішча ў інтарэсах абрання, г.зн. прыцягваць асоб, якія знаходзяцца ў падначаленні або іншай службовай залежнасці, для ажыццяўлення ў працоўны час дзейнасці, якая спрыяе вылучэнню або абранню.

Аднак 26 лістапада бягучага года старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Дабрыніна Л.А. як давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р. праводзіла перадвыбарчую агітацыю за дзеючага Прэзідэнта ў Аршанскім медыцынскім каледжы, выкарыстоўваючы для гэтага інфармацыйны гадзіну (пісьмовы зварот аб правядзенні названай сустрэчы і правядзенні перадвыбарчага сходу адсутнічае).

Ігар Казмерчак просіць разгледзець заяву і прыняць меры па ўстараненні парушэнняў выбарчага заканадаўства.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international