Пінск: Утвораны моладзевы штаб у падтрымку кандыдата Лукашэнкі

2010 2010-12-10T16:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pinskiviesnik98.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб яго дзейнасці напісала газета “Пінскі веснік” у №98. У артыкуле “Рожденные в Беларуси” газета паведамляе, што штаб утвораны пры ГА “Беларускі фонд міру” і ягонымі ўдзельнікамі з’яўляюцца маладыя актывісты перадвыбарчай кампаніі.  Яны ўжо прымалі ўдзел у пікетах па зборы подпісаў, падтрымцы аўтапрабегу “За Бацьку!”, ладзяць культмасавыя мерапрыемствы і будуць удзельнічаць у назіранні за ходам галасавання.

Аўтар артыкулу падкрэслівае, што у свой час «Александр Григорьевич принял предельно ослабевшую страну… В обществе преобладали пессимизм и апатия, рушились устои, распадались семьи, тысячи людей опускались в бездну нищеты и надломанных судеб». А сённяшняя моладзь не ведае гэтых бедаў і павінна падрымаць свайго Прэзідэнта.

Варта адзначыць, што пінскія штабы іншых кандыдатаў у прэзідэнты не праяўляюць аніякай актыўнасці - ні ў моладзевым асяродку, ні сярод іншых груп насельніцтва.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international