viasna on patreon

Бабруйск: Каманда Рымашэўскага наладзіла штодзённыя сустрэчы з выбаршчыкамі

2010 2010-12-10T15:54:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kabanchuk-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таісія Кабанчук, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

Таісія Кабанчук, сябра ініцыятыўнай групы Віталя Рымашэўскага

Штодзённыя сустрэчы з даверанымі асобамі кандыдата Віталя Рымашэўскага праходзяць у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

- Гэта была выключна наша, бабруйскай каманды, ініцыятыва, - распавядае Таісія Кабанчук, давераная асоба Віталя Рымашэўскага. – Мы плануем іх праводзіць да 18 снежня, па дзве гадзіны ў дзень – з 17.00 да 19.00. За пару дзён, у якія мы ладзілі гэтыя сустрэчы, да нас далучылася некалькі чалавек. Людзі не толькі прыходзяць паразмаўляць, але і выказваюць жаданне ўвайсці ў склад БХД.

Запрашэнне на сустрэчы можна ўбачыць у газеце “Коммерческий курьер”, якая мае самы вялікі наклад у горадзе.

- Гэтая аб’ява далася нам не лёгка, - працягвае распавядаць Таісія Кабанчук. – Я дні тры хадзіла ў рэдакцыю, і яны кожны дзень знаходзілі нейкія замарочкі, каб мне адмовіць. І толькі калі гэтай сітуацыяй зацікавіліся прадстаўнікі АБСЕ, аб’яву ў “КК” размясцілі. Што тычыцца пікетаў, то мы іх не ладзім, а замест гэтага ў шматлюдных кропках горада  раздаем агітацыйныя матэрыялы. Плануем таксама зрабіць вялікую расцяжку, бо з ёй прасцей перасоўвацца па горадзе, і нас будзе бачна здалёк.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства