viasna on patreon

Правы чалавека па-барысаўску

2010 2010-12-10T15:29:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deklarac-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Барысаўскія праваабаронцы М. Статкевіч і А. Мацкевіч ужо ня першы раз спрабуюць нейкім чынам зьвярнуць увагу грамадзкасьці горада да праблемы правоў чалавека і іх захаваньня. Ужо некалькі разоў з гэтай мэтай яны спрабавалі ў знамянальныя даты, такія, як Дзень правоў чалавека, Сусьветны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, правесьці мерапрыемствы масавага характару ў выглядзе пікетаў.

Але гарадзкія ўлады катэгарычныя ў сваім нежаданьні даць магчымасьць праваабаронцам адкрыта заяўляць сваю пазыцыю, весьці дыялёг з грамадзтвам. Прынцып "не пущаць", які застаўся ў спадчыну ад савецка-расійская імпэрыі, застаецца галоўным прынцыпам праваднікоў дзяржаўнай ідэалёгіі ў чыноўніцкіх кабінэтах барысаўскай вэртыкалі. Дарэчы, праваабаронцы ўжо зьвярнулісь са скаргай на дзеяньні беларускай дзяржавы ў асобе барысаўскіх чыноўнікаў у Камітэт па правах чалавека ААН і чакаюць адказ на яе. Скарга тычыцца неабгрунтаванай забароны на правядзеньне мірных сходаў.

На гэты раз А. Мацкевіч, скарыстаўшысь тым, што зьяўляецца штатным супрацоўнікам штотыднёвіка "Барысаўскія навіны", правёў па заданьні рэдакцыі невялікае грамадзкае апытаньне на тэму "Правы чалавека. 62 гады Ўсеагульнай

дэклярацыі правоў чалавека" на вуліцах горада. Тым суразмоўцам, якія ветліва пагадзіліся даць інтэрвію, праваабаронца ўрычыў на памяць невялікія буклеты - "Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека" і "Праваабаронцы супраць

сьмяротнага пакараньня ў Беларусі". Вынікі такога экспрэс-даследаваньня, спадзяемся, будуць апублікаваныя на старонках "Барысаўскіх навінаў".

Фота М. Статкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства