Мінчан павіншавалі з Міжнародным днём правоў чалавека

2010 2010-12-10T22:22:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/deklaracia-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Некалькі тысяч тэкстаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека раздалі мінакам удзельнікі акцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню правоў чалавека. Акцыю правялі праваабаронцы і актывісты моладзевых рухаў у цэнтры сталіцы 10 снежня, у дзень, калі Арганізацыя Аб’яднаных Нацый прыняла Ўсеагульную дэкларацыю чалавека.

Усеагульная Дэкларацыя складаецца з 30 артыкулаў, якія даюць азначэнні правам чалавека. З прыняццем Дэкларацыі правы чалавека сталі часткай міжнароднага публічнага права і глабальнай канцэпцыяй. Упершыню ў гісторыі былі распрацаваны міжнародныя правілы, якія апісваюць тое, як дзяржавы павінны ставіцца да сваіх грамадзян. Беларусь тады, у 1948 годзе ўстрымалася ад падпісання гэтага дакумента.

Праваабаронцы віншавалі жыхароў Менску і тлумачылі сэнс палажэньняў Усеагульнай дэкларацыі, значэньне гэтага дакумента для грамадства. Разам з дэкларацыяй былі раздадзеныя і каляровыя буклеты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.

Акцыя была прыхільна сустрэтая грамадзянамі і прайшла без затрыманьняў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international