viasna on patreon

Пінск: Пра апазіцыю -- у рубрыцы "І смех, і грэх"

2010 2010-12-10T15:11:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дзяржаўныя СМІ у Пінску прыступілі к актыўнай фазе агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы. Прычым для гэтага выкарыстоўваюць дэлегатаў IV Усебаларускага народнага сходу. Ад Пінску на Сход было абрана 32 чалавекі, якія прадстаўляюць розныя слаі грамадства: рабочыя, студэнты, работнікі культуры, ваенныя і г.д. Цяпер у працоўных калектывах горада праводзяцца сходы, на якіх пінскія дэлегаты даводзяць усе плюсы дзеючай улады. Удзельнікі народнага сходу актыўна даюць інтэрвью мясцовым дзяржаўным газетам “Пінскі веснік” і “Полесская правда”  і тэлерадыёкампаніі “Пінск”. Ва ўсіх выступах падкрэсліваецца, што усе дасягненні і  развіццё краіны магчымы толькі пры дзеючай уладзе.

Тым часам, у газеце “Пінскі веснік” № 98 ад 10 снежня 2010 года, у рубрыцы “И смех и грех”, выйшаў артыкул пад назвай “Нарочно не придумаешь”. У ім аўтар з’едліва даводзіць да абсурду асноўныя тэзісы перадвыбарчых праграм альтэрнатыўных кандыдатаў. І што самае абуральнае здзекуецца з моўных асаблівасцяў некаторых кандыдатаў: “ … «Фефект фикции» - помните? Так, оказалось одному из кандидатов не под силу внятно произнести слова «агроперерабатывающий» и «демократический», а другому, зато вполне удалась роль в «шоу шепелявых». Выступления таких «дядей-клоунов» действительно рассмешили…».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства