viasna on patreon

Затрыманьні на шляху да Кастрычніцкай плошчы

2010 2010-12-10T14:57:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі сілавых структураў затрымалі прыкладна 15 удзельнікаў акцыі, якія спрабавалі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на парушэньне канстытуцыйных правоў грамадзянаў Беларусі.
Прадстаўнікі ініцыятывы "Грамадзянін" усталявалі насупраць будынку Менгарвыканкаму «Сьцяну ганьбы» — шчыт з прымацаванымі да яго дзясяткамі копіяў заяў на правядзеньне акцыяў, у якіх было адмоўлена.
Міліцыянты заявілі, што праводзіць пікетаваньне дзяржаўнай установы без дазволу забаронена.
Тады ўдзельнікі, трымаючы ў руках плякаты "Нам забаранілі гучна размаўляць", "Нам забаранілі зьбірацца больш за 3 чалавекі", "Нам забаранілі піць каву", пачалі рухацца па праспэкце Незалежнасьці ў бок Кастрычніцкай плошчы.
Міліцыянты і людзі ў цывільным затрымалі частку маніфэстантаў, аднак некаторыя патрапілі дайсьці да Кастрычніцкай. На плошчы акцыя і завяршылася.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства