Бялынічы: Актыўнасць камандаў кандыдатаў у прэзідэнты павялічваецца

2010 2010-12-10T14:33:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/uliotkabialynichy2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У апошнія дні ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці пачалі больш актыўна дзейнічаць прыхільнікі розных кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Калі раней якая-небудзь актыўнасць назіралася толькі з боку каманды Уладзіміра Някляева, якая выставіла пастаянны агітацыйны пікет, то зараз пачалі праводзіць сустрэчы і распаўсюджваць агітацыйныя матэрыялы і прадстаўнікі іншых кандыдатаў у прэзідэнты.

Як паведаміла старшыня Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, начальнік ідэалагічнага аддзела Бялыніцкага райвыканкама, Ірына Фурсава, 8 снежня дзве сустрэчы з выбаршчыкамі ў Бялыніцкім раёне правяла давераная асоба кандыдата Аляксандра Лукашэнкі Надзея Шуткова. Сустрэчы праходзілі ў памяшканнях Бялыніцкага раённага цэнтра культуры і Дома культуры аграгарадка Вішоў. Па словах Ірыны Фурсавай, Надзея Шуткова таксама падала апавяшчэнне аб правядзенні агітацыйных пікетаў у падтрымку свайго кандыдата ў перыяд з 8 па 18 снежня ва ўсіх дазволеных Бялыніцкім райвыканкамам месцах.

Па звестках назіральніка пры Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта

Барыса Вырвіча, прыхільнікі Аляксандра Лукашэнкі агітацыйных пікетаў у падтрымку свайго кандыдата ў Бялынічах пакуль не праводзілі.

- У Бялынічах па-ранейшаму выстаўляецца толькі адзін агітацыйны пікет - у падтрымку кандыдата Уладзіміра Някляева, ды адзін раз рабіў пікетаванне і сустракаўся з выбаршчыкамі кандыдат у прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Агітацыйныя матэрыялы распаўсюджвалі таксама толькі прыхільнікі Уладзіміра Някляева. Аднак неабходна адзначыць, што ў апошнія некалькі дзён з’явіліся і агітацыйныя матэрыялы ў падтрымку кандыдатаў Андрэя Саннікава і Рыгора Кастусёва. Але павінен канстатаваць, што невялікія плакаты з біяграфіямі кандыдатаў вельмі хутка знікаюць. Так, учора я бачыў плакаты ў падтрымку Андрэя Саннікава на дошках аб’яў каля многіх шматкватэрных дамоў, сёння ж большасць з гэтых матэрыялаў знікла альбо яны залеплены іншымі аб’явамі.

Ніякай актыўнасці іншых кандыдатаў, па словах назіральніка, у Бялынічах пакуль не бачна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international