viasna on patreon

Баранавічы: На сустрэчы з Някляевым – поўная зала

2010 2010-12-10T14:15:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niakliaeubaranavichy-09.12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Cустрэча У.Някляева з выбаршчыкамі ў Баранавічах

Cустрэча У.Някляева з выбаршчыкамі ў Баранавічах

9 снежня ў Баранавічах адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым. Сустрэча праходзіла ў гарадскія палацы афіцэраў (вул. Камсамольская, 11). Сабралася поўная зала людзей, некаторыя былі вымушаны стаяць у калідорах, а для іншых дастаўлялі дадатковыя крэслы.

Пасля 10-хвіліннай прамовы Уладзімір Някляеў стаў адказваць на пытанні прысутных. Традыцыйна вельмі агрэсіўна сябе паводзілі мясцовыя БРСмаўцы і прадстаўнікі “Саюза беларускіх афіцэраў”. Аднак Уладзімір Някляеў праўдзіва, аб’ектыўна і эмацыйна адказваў на правакацыйныя пытанні, за што не раз атрымоўваў гарачыя апладысменты. Вельмі шмат было пытанняў пра нізкія заробкі, свободу слова, мацярынскі капітал, аб сувязях з Расіяй і Еўропай.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства