viasna on patreon

Слуцк. Кіраўнік місіі АБСЕ сустрэўся з праваабаронцам

2010 2010-12-10T14:02:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gertarens.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глава миссии наблюдателей ОБСЕ Герт Аренс

Глава миссии наблюдателей ОБСЕ Герт Аренс

Герт Хінрых Арэнс, кіраўнік місіі АБСЕ, падчас візіту ў Слуцк 8 снежня правёў сустрэчы са старшынёй Слуцкага райвыканкама Уладзімірам Даманеўскім, старшынёй Слуцкай раённай выбарчай камісіі Аляксандрам Андрушкевічам і прадстаўніком Беларускага Хельсінкскага камітэта Віталем Амяльковічам.

Па словах Віталя Амяльковіча, кіраўнік місіі АБСЕ цікавіўся, ці узнікаюць у яго як назіральніка за выбарамі праблемы з мясцовай уладай, для чаго патрэбныя ідэолагі і як змяніўся склад раённай выбарчай камісіі ў параўнанні з папярэднімі кампаніямі. Таксама Арэнс пытаўся аб тым, ці анансуе Слуцкая выбарчая камісія сустрэчы з кандыдатамі на прэзідэнцкі пост.

“Я распавёў, што перашкод у працы праваабаронцаў мясцовая ўлада не чыніць, а аб'явы пра сустрэчы з кандыдатамі публікуюцца ў раённай газеце "Слуцкі край", - кажа Віталь Амяльковіч.

Раённая газета "Слуцкі край" размясціла на сваім сайце інфармацыю пра адбыўшуюся сустрэчу. Выданне прыводзіць цытату старшыні райвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з гутаркі з Гертам Хінрыхам Арэнсам: "Мы імкнемся да тых стандартаў правядзення выбараў, якія існуюць у краінах Старога Свету, але для іх дасягнення патрэбны час. Мы хацелі б, каб выбары прайшлі ў нармальнай абстаноўцы, каб людзі ні ў чым не былі абмежаваныя... Разлічваем на тое, што ацэнка выбараў будзе справядлівай".

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства