viasna on patreon

Слонім: Плакат Рымашэўскага cарваў міліцыянер

2010 2010-12-10T13:17:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicyjaner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты каманды Віталя Рымашэўскага вырашылі павесіць плакат на ўваходных дзвярах буфета на чыгуначным вакзале г.Слоніма. Гэта месца вызначана для агітацыйных друкаваных матэрыялаў рашэннем Слонімскага райвыканкама  № 967 ад 22 лістапада 2010 года.

На ўсялякі выпадак, як кажуць, актывісты спыталі дазволу яшчэ ў буфетчыцы - яна была не супраць. Праз пэўны час нехта плакат зняў. Калі запыталіся ў буфетчыцы, то тая сказала, што плакат зняў участковы транспартнай міліцыі па станцыі “Слонім” Дзмітрый Данільчык. Сам міліцыянер прызнаўся, што зняў гэты плакат, бо ён быў павешаны на яго інфармацыйны міліцэйскі плакат. Але актывісты сказалі, што калі яны вывешвалі плакат Рымашэўскага, то на дзвярах ніякіх іншых плакатаў не было.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства