viasna on patreon

Зэльвенскі раён. “Гаспада ўжо былі пры ўладзе”

2010 2010-12-10T12:35:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/reviakavasil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіль Рэвяка, давераная асоба Лукашэнкі

Старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіль Рэвяка, давераная асоба Лукашэнкі

Да сённяшняга дня ў Зэльве і раёне не пабываў ніводзін альтэрнатыўны кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. А вось давераныя асобы дзеючага прэзідэнта такія сустрэчы актыўна праводзяць.

Вечарам 9 снежня ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна ў мясцовым Доме культуры перад вяскоўцамі выступаў старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі” Васіль Рэвяка, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі. На сустрэчу прымусова сабралі крыху больш за 50 вяскоўцаў, найперш настаўнікаў, канторскіх работнікаў, пенсіянераў. Сустрэчу адкрыў намеснік старшыні Зэльвенскага райвыканкама Валянцін Семяняка. Пасля слова ўзяў Васіль Рэвяка: “Какое все-таки счастье жить там, где тебе комфортно, где без опаски можно пройтись ночными улицами, где только звезды тебе подмигивают, а не сотни автомобильных фар, где никто тебе не выстрелит в спину! И вот тогда еще больше начинаешь понимать смысл народной поговорки: не все то золото, что блестит.

Мне теперь страшно подумать, что могло бы стать с нами, белорусами, если бы мы тогда, шестнадцать лет назад, не сделали правильный выбор, не сказали бы “да” человеку, который помог вывести нашу страну из пропасти. Вы помните, как это было после развала Советского Союза? Стояли фабрики и заводы, рабочие находились в бессрочных отпусках, многие руководители предприятий дезорганизованы. В обществе преобладали пессимизм и апатия. Рушилась вековая мораль, тысячи людей опускались в бездну нищеты…

Вот такое наследие досталась нашему Президенту Александру Григорьевичу Лукашенко. Но он смог объединить усилия граждан страны по проведению экономической реформы…”

Яшчэ спадар Рэвяка згадаў, што ў 1990-я гады людзям страшна было начаваць у сваіх хатах, яны клалі пад ложак сякеры. На дарогах было не праехаць - квітнеў бантытызм.

Васіль Рэвяка сказаў, што гэтыя “гаспада ўжо тры гады былі пры ўладзе, кіравалі нашай дзяржавай, таму мы ўжо не хочам вяртацца да талонаў”.

На сутрэчы даверанай асобе было зададзена толькі адно пытанне. І людзі моўчкі пакінулі залу сельскага Дома культуры.

На здымках: Сустрэчы з даверанай асобай А.Лукашэнкі ў вёсцы Елка Зэльвенскага раёна.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”



На сустрэчу прымусова сабралі крыху больш за 50 вяскоўцаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства