viasna on patreon

Слуцк: Назіральнікі – “дзеля галачкі”

2010 2010-12-10T11:58:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ptushachka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Большасць назіральнікаў, акрэдытаваных Слуцкай раённай выбарчай камісіяй, існуюць “дзеля галачкі”. Такое меркаванне выказаў праваабаронца Віталь Амяльковіч.

“На пасяджэннях камісіі я двойчы сустракаў назіральнікаў - ад Беларускага саюза афіцэраў і Беларускага саюза жанчын. У той жа час у спісе назіральнікаў, акрэдытаваных пры Слуцкай раённай выбарчай камісіі, - 11 чалавек, - распавядае Віталь Амяльковіч. - За выключэннем доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ, ніхто з назіральнікаў ад грамадскіх арганізацый і палітычных партый фактычна нічым не займаецца. Ніхто з іх не з'яўляўся на сустрэчах з выбаршчыкамі кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Рыгора Кастусёва, Яраслава Раманчука”.

Праваабаронца нагадвае, што Слуцкай раённай камісіяй акрэдытаваныя назіральнікі ад БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага саюза афіцэраў, Фонду міру, Беларускага дзіцячага фонду, Слуцкага раённага камітэта прафсаюзаў работнікаў дзяржустаноў, Мінскай абласной арганізацыі “Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі” і місіі СНД.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства