Еўрапейскія праваабарончыя арганізацыі пачалі збор подпісаў пад зваротам да дзеючага і будучага прэзідэнта Беларусі

2010 2010-12-10T18:15:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amnisty-inter.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 снежня, у Дзень правоў чалавека, Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні сумесна з шэрагам еўрапейскіх праваабарончых і грамадскіх арганізацый аб'яўляе пра пачатак электроннага збору подпісаў пад зваротам да дзеючага і будучага абранага прэзідэнта Беларусі на старонцы http://www.belarus-petition.org/.

Ініцыятарамі праекту таксама з'яўляюцца арганізацыі Amnesty International, Libereco, Маладыя еўрапейскія федэралісты, Civil Rights Defenders, Фундацыя дамоў правоў чалавека, Таварыства па правах чалавека ў Беларусі, Ostgruppen, Belarus Watch, People in Need, Codap і "Вольная Беларусь".

Петыцыя змяшчае заклік да выканання Беларуссю правоў, якія з'яўляюцца базавым падмуркам функцыянавання сучаснага грамадства. У прыватнасці, у звароце пералічваюцца наступныя рэкамендацыі:

- увядзенне мараторыя і скасаванне смяротнай кары;

- захаванне права ўсіх беларускіх грамадзян на свабоду слова, сходаў, аб'яднанняў, СМІ і веравызнання;

- дазвол на правядзенне мірных дэманстрацый;

- ахова ўдзельнікаў мірных сходаў ад адміністрацыйнага пераследу;

- забеспячэнне права журналістаў, праваабаронцаў і іншых грамадскіх актывістаў на дзейнасць без пераследу і запалохвання;

- спрашчэнне працэдуры рэгістрацыі грамадскіх аб'яднанняў;

- скасаванне артыкула 193.1 КК, які прадугледжвае турэмнае зняволенне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Падпісацца пад онлайн-петыцыяй можна да дня інаўгурацыі абранага прэзідэнта Беларусі. Усе подпісы будуць перададзеныя беларускім уладам і дыпламатычным прадстаўніцтвам за мяжой.

Любая арганізацыя, якая хоча падтрымаць петыцыю, можа звярнуцца на адрас info@belarus-petition.org (на ангельскай або нямецкай мовах). Падпісацца можа і кожны чалавек - па адрасе http://www.belarus-petition.org/.

Заклікаем падтрымаць і распаўсюдзіць петыцыю!

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international