Маладэчна: Куды зніклі каманды большасці кандыдатаў?

2010 2010-12-10T09:04:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/maladechna-agit-mala-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Няшмат часу ўжо засталося да пачатку галасавання, а ў Маладэчне можна ўбачыць агітацыйную прадукцыю толькі трох кандыдатаў: Рыгора Кастусёва, Андрэя Саннікава і Ўладзіміра Някляева. Гэта выглядае дзіўна, бо на этапе збору подпісаў у горадзе адзначыліся ініцыятыўныя групы яшчэ чатырох кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі.

Па назіраннях, са стэндаў часта знікаюць матэрыялы Рыгора Кастусёва. Напрыклад, гэта здараецца ва ўніверсаме “Чыгуначны”. Існуюць падазрэнні, што плакаты прыбіраюцца са згоды ці з удзелам кіраўніцтва ўніверсама, загадчыца якога на мінулых выбарах не дазваляла размяшчаць улёткі апазіцыйных кандыдатаў.

Улёткі кандыдата Някляева часта расклеены ў недазволеных месцах: на сценах, тэатральных тумбах. Хто так стараўся – правакатары ці прыхільнікі – невядома.

Такім чынам, на маладэчанскіх інфармацыйных стэндах месца пакуль хапае, як быццам той, хто загадзя рабіў іх невялікімі па памерах, прадбачыў такі аб’ём агітацыі ў Маладэчне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international