Ветэраны Лельчыцаў: Лукашэнка – “наша ўпэўненая і надзейная будучыня”

2010 2010-12-09T22:33:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lelchicy-agit-smi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Лельчыцкая дзяржаўная газета “Светлае жыццё” агітуе толькі за Лукашэнку. Выданне надрукавала на сваіх старонках зварот ветэранаў да жыхароў раёна.

Здавалася б, савецкая практыка зваротаў са старонак газет назаўсёды знікла разам з самім Саюзам, але ў перыяд прадвыбарчай агітацыі ў Лельчыцкім раёне яе не цураюцца, каб падтрымаць дзеючага прэзідэнта. Дзяржаўная газета “Светлае жыццё” (заснавальнікі райвыканкам і Савет дэпутатаў) надрукавала зварот да жыхароў раёна, падпісаны пенсіянерамі-ветэранамі.

У пачатку звароту адзначаецца, як важна мець парадак у доме, які можа забяспечыць толькі гаспадар. Для ветэранаў Аляксандр Лукашэнка - “не номенклатурный чиновник, выходец из народных масс”. Далей лельчыцкія ветэраны згадваюць аб тым, як Беларусь пад кіраўніцтвам Лукашэнкі выходзіць з глухога сацыяльна-эканамічнага тупіка па “нелёгкому пути”: “Период его (Лукашэнкі) руководства стал в Беларуси демонстрацией возможностей, которыми обладает только одна единственная страна, выбравшая нелёгкий путь выхода из глухого социально-экономического тупика, в котором оказались практически все бывшие союзные республики СССР”.

Ветэраны заклікаюць усіх жыхароў раёна прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку ў дзень выбараў.

“В нашем выборе – наше уверенное и надёжное будущее” – лічаць ветэраны Лельчыцкага раёна.

Матэрыялаў у падтрымку іншых кандыдатаў у прэзідэнты лельчыцкае “Светлае жыццё” не друкуе.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international