“У 2002 годзе рэпрэсіі у Беларусі узмацніліся” – адзначана ў дакладзе Шведскага Хельсінкскага Камітэту за 2002 год.

2003 2003-04-14T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Фрагмент разьдзелу з дакладу Шведскага Хельсінкскага Камітэту за 2002 год, прысьвечаны Белаурсі:

“У 2002 годзе рэпрэсіі узмацніліся у Беларусі, краіне, дзе журналісты адбываюць пакараньні ў турмах і прыціскаюцца няўрадавыя арганізацыі.

У 2002 годзе апошнія дыктатура Еўропы адчувала на сабе ўсё большы ціск. Расея, ранейшы хаўрусьнік Беларусі, пачала ставіцца да Прэзыдэнта Лукашэнкі з прахалодай. Папярэднія пляны саюзу паміж дзьвюма дзяржавамі зараз выглядаюць усё больш аддаленымі.

У другой палове 2002 большая частка Еўрапейскага Зьвязу і Злучаныя Штаты Амэрыкі забаранілі прадстаўнікам беларускага ўраду ўезд на сваю тэрыторыю. Беларусь адказала павелічэньнем злосных і адчайных заяваў супраць Заходняй Еўропы, АБСЕ, у прыватнасьці.
У гэтым годзе вялікую ўвагу прыцягнулі некалькі крымінальных працэсаў супраць журналістаў, якія скончыліся пазбаўленьнем волі.
У дадатак да росту перасьледу, ужо слабая эканоміка працягвае пагаршацца і магчымасьць нейкай штучнай падтрымкі з Расеі зьмяншаецца. Зьяўляюцца відочныя прыкметы канца існага рэжыму, хоць гэтага і не здарыцца ў найбліжэйшай будучыні.
Таталітарны беларускі рэжым ставіцца да дабраахвотных арганізацый, як мясцовых, так і замежных, зь вялікім недаверам, маючы складанасьці з кантраляваньнем іх дзейнасьці і падазраючы іх у выкананьні заданьняў замежных сілаў. Гэта значыць, праца ў Беларусі патрабуе вялікай асьцярожнасьці”. (Пераклад ПЦ “Вясна”)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international