Генпракуратура пагражае Някляеву крымінальнай справай

2010 2010-12-09T19:18:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Генэральная пракуратура папярэдзіла кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева пра тое, што яго «заклікі выйсьці на плошчу — незаконныя». У выпадку правядзеньня мерапрыемства 19 сьнежня ў адносінах да Някляева будзе заведзена крымінальная справа, паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду!».
9 сьнежня Някляеў атрымаў тэлефонны званок з пракуратуры. Падчас размовы кандыдату на прэзыдэнта сказалі, што 10 сьнежня яму ўкінуць паведамленьне ў паштовую скрыню па месцы жыхарства.
Някляеў: «Пачалося цалкам прадказальнае і чаканае ад рэжыму запалохваньне. Запалохваньне перасьледам: турмой, крыміналам. Нічога новага наш рэжым не прыдумаў. І чым бліжэй да галасаваньня, калі будзе вырашацца лёс рэжыму, тым меней будзе яго дэманстратыўная дэмакратыя. Яна заканчваецца. А пачынаецца звычайнае і звыклае…».

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international