Брэст: Дзяржгазета раскрытыкавала Статкевіча і Уса

2010 2010-12-09T17:04:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/brest-vestnik-usmeshka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета «Брестский вестник», заснавальнікам якой з'яўляецца мясцовы гарвыканкам, вельмі рэдка змяшчае на сваім сайце матэрыялы, якія тычацца цяперашняй выбарчай кампаніі. Аднак калі гэта адбываецца, то публікацыі ўтрымліваюць выключна крытычныя выказванні ў адрас канкурэнтаў дзейнага кіраўніка дзяржавы.

Чарговым прыкладам стаў вялікі па сваіх аб'ёмах рэпартаж  «Два кандидата на одной встрече», прысвечаны прыезду ў Брэст кандыдатаў у прэзідэнты Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса. Аўтар публікацыі Уладзімір Яфімаў, пераказваючы сутнасць асноўных заяў прэтэндэнтаў, заўважае, што на пытанні з залы кандыдатам « следовало дать ответ серьезными аргументами, а не огульным критиканством и оскорблениями ». Ад журналіста “Брестского вестника”, перш за ўсё, дасталася Мікалаю Статкевічу, паколькі той, па версіі аўтара, «перешел на личности и на оскорбления своего народа, которому он безоглядно отказывал в праве иметь собственную оценку положительной динамики роста экономики, признанного даже в Западной Европе, и достижений Беларуси в культуре, социальной политике и спорте».

Публікацыя змяшчае яшчэ нямала негатыўнага ў дачыненні як Статкевіча, так і Уса, затое суправаджаецца цікаўнай ілюстрацыяй (на фота), здольнай падняць настрой нават тым, хто не цікавіцца выбарчай кампаніяй.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international