Гродна: “Ласковый май” агітаваць за Лукашэнку ўсё ж не будзе?

2010 2010-12-09T15:02:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-laskavy-maj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля таго, як у незалежных медыях з’явілася фота афіш пра канцэрт у Гродне 17 снежня расійскага поп-гурта “Ласковый май”, дзе анансавалася, што гэты канцэрт адбудзецца ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, гэтыя плакаты хутка былі паздыманыя. Па нечай недасведчанасці ці наўмыснасці на частцы афіш замежнага калектыву быў размешчаны тэкст: “концерт в поддержку действующего президента”. Гэта з’яўляецца відавочным парушэннем выбарчага заканадаўства, паколькі Выбарчы кодэкс адназначна забараняе ўдзел замежных грамадзянаў у агітацыі. Зараз на інфармацыйных тумбах вісяць афішы пра канцэрт, які адбудзецца ў Гродзенскай філармоніі, ужо без агітацыйнага радка.    

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Фота: з сайта Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international