“Вечерний Гродно” ўводзіць выбаршчыкаў у зман

2010 2010-12-09T14:25:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/grodna-viacherny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэгіянальная газета “Вечерний Гродно” зноў увяла выбаршчыкаў у зман. У нумары ад 8 снежня на трэцяй старонцы размешчаны графік сустрэч кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь з гродзенскімі жыхарамі. У нататцы пад назвай “Где ещё можно встретиться с кандидатами” указаны памяшканні, у якіх будуць праводзіцца сустрэчы. Паведамляецца, што 11 снежня 2010 г. Уладзімір Някляеў сустрэнецца з выбаршчыкамі ў 16 гадзін у памяшканні Гродзенскай  абласной філармоніі, а Рыгор Кастусёў 11 снежня ў 19.00 у актавай зале ААТ “Радыёхваля”. Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. Згодна з звесткамі штабоў кандыдатаў, Уладзімір Някляеў сустракаецца з выбаршчыкамі 11 снежня ў 16 гадзін у актавай зале ААТ “Радыёхваля” па вул. Горкага, 89, а Рыгор Кастусёў 11 снежня ў 19 гадзін у Гродзенскай абласной філармоніі па вул. Гарнавых,17.

З прычыны такой дэзінфармацыі Вадзім Саранчукоў, давераная асоба кандыдата ў Прэзідэнты Рыгора Кастусёва, падаў скаргу ў Гродзенскую абласную камісію па выбарах. Вадзім Саранчукоў для забеспячэння права выбаршчыкаў на атрыманне інфармацыі пра кандыдата ў Прэзідэнты патрабуе абавязаць рэдакцыю размясціць у наступным нумары газеты “Вечерний Гродно” (ён выйдзе толькі праз тыдзень) перадвыбарчую праграму Рыгора Кастусёва. Акрамя гэтага, давераная асоба кандыдата прапануе размясціць у газеце “Гродзенская праўда”, чарговы нумар якой выйдзе якраз 11 снежня, інфармацыю, якая ўкажа на памылковасць звестак артыкулу, размешчанага ў  газеце “Вячэрні Гродна” і падаць дакладныя звесткі пра час і месцы сустрэчы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international