Свіслач: За Лукашэнку агітуюць у працоўны час

2010 2010-12-09T13:45:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/agitka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 снежня ў памяшканні Свіслацкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі быў сабраны калектыў гэтай установы. У працоўны час старшыня Свіслацкага райвыканкама Алег Таргонскі, які вярнуўся з так званага Усебеларускага сходу, разам з галоўным лекарам Свіслацкай цэнтральнай раённай бальніцы Іллём Турком агітавалі грамадзян галасаваць за Аляксандра Лукашэнку.

Гэта ўжо не першы выпадак агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы ў працоўны час. Тыдзень таму ў Свіслач прыязджаў Васіль Равяка, старшыня СВК “Прагрэс-Верцялішкі”, давераная асоба Аляксандра Лукашэнкі, і вёў агітацыю ў будынку раённага Дома культуры, дзе па загадзе мясцовага начальства ў працоўны час былі сабраны выбашчыкі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international