Магілёў: Назіральнікаў да сталоў не падпусцяць, “каб не нерваваць сябраў камісій”

2010 2010-12-09T12:31:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sluck-padlik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Магілёўскай вобласці праведзена 28 трэнінгаў з сябрамі ўчастковых выбарчых камісій па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Апошні трэнінг адбыўся 7 снежня. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валеры Берастаў.

Са словаў Валерыя Берастава, мэтай правядзення трэнінгаў была выпрацоўка практычных навыкаў у сябраў участковых выбарчых камісій па рэалізацыі патрабаванняў выбарчага заканадаўства, забеспячэнне дэмакратычнага выбарчага працэса, празрыстасці падліку галасоў і здольнасці прыняць правільнае рашэнне ў нестандартных сітуацыях. У трэнінгах прынялі ўдзел больш за 2 тысячы сябраў участковых выбарчых камісіях, каля 30 прадстаўнікоў СМІ, а таксама назіральнікі ад місіі БДІПЧ АБСЕ.

Валеры Берастаў на старонках афіцыйнага сайту Магілёўскага аблвыканкама прыводзіць спіс пытанняў, якія цікавілі назіральнікаў ад АБСЕ, у тым ліку – ці будзе назіральнікам паказвацца кожны бюлетэнь пры падліку галасоў, ці будзе дазволена знаходзіцца непасрэдна каля сталоў і пералічваць бюлетэні, а таксама ці можна прысутнічаць на ўчастках для галасавання ў начны час пры датэрміновым галасаванні, але не дае на іх аніякіх адказаў.

Праваабаронца Барыс Бухель здолеў патрапіць на адзін з такіх трэнінгаў без усялякіх праблем.

“Я патрапіў на трэнінг, які адбываўся ў памяшканні школы №6, якая знаходзіцца недалёка ад адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Фактычна на трэнінг мог патрапіць любы зацікаўлены ў ім чалавек, бо ён праходзіў у актавай зале, і ў прысутных не патрабавалі аніякіх дакументаў, каб  увайсці ў памяшканне”, - гаворыць Барыс Бухель.

“Нехта з прысутных у зале сябраў камісіі задаў пытанне “Ці неабходна на датэрміновым галасаванні абклейваць днішчы скрыняў для галасавання?” на што атрымаў адказ: “Не абклеіваць!” Акрамя гэтага стала вядома, што назіральнікам нельга праводзіць відэаздымкі – гэта дазволена рабіць толькі журналістам. Падазраю, што фотаграфаваць таксама забаронена. Было рэкамендавана, каб блізка назіральнікаў не падпускалі, бо гэта нервуе сябраў камісіі і можа збіць працэс падліку колькасці галасоў”, - адзначае праваабаронца.

Нагадаем, што шэраг трэнінгаў для членаў участковых выбарчых камісій адбыўся па рэкамендацыі назіральнікаў місіі БДІПЧ АБСЕ, якая працуе ў Беларусі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international