Арышты ў Воршы

2006 2006-03-15T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

14 сакавіка а 8 гадзіне раніцы быў затрыманы міліцыяй кіраўнік Аршанскага штаба кандыдата ў прэзідэнты А. Мілінкевіча Васіль Леўчанкаў. Супрацоўнікі міліцыі даставілі спадара Леўчанкава ў суд, дзе суддзя Буракоў пачаў разгляд адміністрацый¬най справы па абвінавачванню ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Актывісту Аршанскага штаба інкрымінуецца тое, што ён быццам бы арганізаваў сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам 24 лютага ў гарпарку Оршы - месцы, якое не было дазволена гарвыканкамам. Сведкам з боку абвінавачвання выступіла старшыня Аршанскай гарадской выбарчай камісіі Наталля Захарэнкава, якая напісала данос на імя начальніка гарадскога аддзела унутраных спраў. Вынясенне пастановы суда адкладзена на сераду. Да гэтага часу Васіль Леўчанкаў застанецца пад вартай.

У гэты ж дзень да адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 7 сутак быў асуджаны кіраўнік Аршанскага штаба кандыдата Казуліна Васіль Бераснеў, які быў затрыманы напярэдадні вечарам і правёў ноч у пастарунку. Берасневу паставілі ў віну тое, што ён быццам бы абразіў намесніка кіраўніка Аршанскай гарадской выбарчай камісіі Алега Казлова і начальніка ідэалагічнага ўпраўлення выканкама Леаніда Фурса. Абодва яны, нібыта моцна абражаныя, напісалі заяву ў міліцыю і выступілі сведкамі на судзе. Працэс вёў суддзя Аршанскага суда Дзмітрыеў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international