Салігорск: Назіральніка на навучанне старшыняў участковых камісій не запрасілі

2010 2010-12-09T12:24:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-treninr-kamis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У пачатку снежня ў Салігорскім выканаўчым камітэце адбыўся навучальны семінар для сяброў участковых камісій па выбарах прэзідэнта. Мясцовыя назіральнікі на гэта мерапрыемства запрошаны не былі. За хадою трэнінгу, аднак, назіралі прадстаўнікі доўгатэрміновай місіі АБСЕ, якім выпадкова ўдалося патрапіць на мерапрыемства.
- Ад самага пачатку рэгістрацыі мяне назіральнікам пры Салігорскай выбарчай камісіі я звярнуўся з пісьмовай просьбай паведамляць мне пра ўсе перадвыбарчыя мерапрыемствы, якія будуць ёй ладзіцца. За ўвесь час патэлефанавалі мне толькі аднойчы. Запрасілі на абвяшчэнне ўжо гатовых вынікаў праверкі подпісаў. Пра ўсе астатнія мерапрыемствы мы даведваемся постфактум з мясцовых праўладных СМІ у адпаведнай ідэалагічнай інтэрпрэтацыі, - скардзіцца праваабаронца Л.Мархотка. - Тое самае адбылося і з гэтым семінарам для старшыняў і сакратароў участковых камісій. Жаданне выбарчай камісіі і раённых уладаў праводзіць усе гэтыя мерапрыемствы непразрыста і ў закрытых умовах з'яўляецца яскравым сведчаннем недэмакратычнасці выбарчага працэсу ў Салігорскім рэгіёне.
Каб змяніць сітуацыю праваабаронца БХК накіраваў старшыні Салігорскага выканкаму і ў Салігорскі выбаркам адмысловую заяву. У заяве згадваецца сумна-вядомы "План арганізацыйна-ідэалагічнага забеспячэння выбараў",  пунктам 18 якога прадугледжана арганізацыя выканкамаўскім ідэалагічным аддзелам працы назіральнікаў у выбарчых камісіях. Л.Мархотка просіць паведаміць яму аб запланаваных мерапрыемствах у межах рэалізацыі дадзенага пункту Плана, а таксама аб месцы і даце правядзення трэнінгаў для назіральнікаў, калі такія запланаваны. У гэтай сувязі праваабаронца просіць прадставіць яму магчымасць, як зарэгістраванаму назіральніку, "прайсці навучанне ў ідэалагічным аддзеле Салігорскага райвыканкама або ў раённай выбарчай камісіі."
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Фота: Трэнінг для старшыняў і сакратараў салігорскіх участковых камісій.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international