Віцебск: Жанчын-агітатарак затрымліваюць і зневажаюць

2010 2010-12-09T12:09:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/seviarynec_taciana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Таццяна Севярынец

Таццяна Севярынец

8 снежня ахова гандлёвага цэнтру “Эвіком” затрымала Тацяну Севярынец (на фота), давераную асобу кандыдата, якая распаўсюджвала ўлёткі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага. 9 снежня з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэту  з прымяненнем фізічнай сілы выдалілі Алену Фаміну, давераную асобу кандыдата Дзмітрыя Уса.

Алена Фаміна распавяла, што каля 8 раніцы падышла да ўваходу ў будынак ВДУ, каб раздаць студэнтам запрашэнні на агітацыйную сустрэчу з Дзмітрыем Усам і Мікалаем Статкевічам. Тут жа выйшлі ахоўнікі, якія заявілі, што яна парушае закон. Спадарыня Фаміна прапанавала выклікаць міліцыю – каб ахоўнікі парадку разабраліся, хто мае рацыю.

-- Але аднекуль зьявіўся чалавек, які  прадставіўся рэктарам Аляксандрам Саладковым і пачаў мяне штурхаць у спіну, -- распавядае Алена Фаміна. – Я абурылася: да такой ступені нявыхаваныя людзі выхоўваюць будучых настаўнікаў! Мужчына пачаў хапаць маю сумку, улёткі – усе без разбору. Урэшце зноў з’явіўся ахоўнік і сказаў, што ёсць загад рэктара, каб ніякія ўлеткі студэнтам не давалі. І загадаў адысці ад будынка. І пайшла наперад, раздаючы студэнтам агітматэрыялы, а ён ішоў ззаду і крычаў:  “Не браць! Не браць!”

Інцыдэнт адбываўся на вачах у студэнтаў, што асабліва абурае Алену Фаміну.

Тацяну Севярынец, давераную асобу Віталя Рымашэўскага, 8 снежня таксама затрымлівалі ў грамадскім месцы – буйнейшым віцебскі гандлёвым цэнтры “Эвіком”. У Віцебск прыязжаў сам кандыдат, правесці сустрэчу на “Эвікоме” не дазволілі яшчэ напярэдадні, і прыхільнікі БХД вырашылі проста раздаць улёткі пакупнікам і гандлярам. Тут жа збеглася ахова, і агітатарам было заяўлена, што яны не маюць права тут знаходзіцца. Спадарыня Севярынец не пагадзілася, і ахоўнікі яе затрымалі – як было сказана, да прыезду міліцыі.

Але сябры пачалі тут жа тэлефанаваць у ЦВК, адкуль ахоўнікам патлумачылі, што яны не могуць замінаць агітацыйнай кампаніі. Тацяну Севярынец адпусцілі, і далей агітатары ўжо бесперашкодна раздавалі ўлёткі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international