Баранавіцкі гарвыканкам таямніцу не раскрывае

2010 2010-12-09T10:01:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

8 снежня праваабаронца Сяргей Гоўша (на фота) накіраваў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы з нагоды адмовы гарвыканкаму прадставіць яму інфармацыю аб пастаўленых на ўлік структурных адзінках трох грамадскіх аб’яднанняў: “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, “Чырвонага Крыжа”, якія актыўна вылучылі сваіх сяброў ва ўчастковыя камісіі. І што адметна – фактычна ўсе вылучэнцы ад гэтых аб’яднанняў у камісіі былі ўключаны, у адрозненне, напрыклад, ад вылучэнцаў ад ГА “Таварыства беларускай мовы”. Сяргей Гоўша яшчэ 17 лістапада накіраваў заяву ў Баранавіцкі гарвыканкам, каб атрымаць інфармацыю аб колькасці першасных суполак гэтых арганізацый, дзе знаходзяцца іх юрыдычныя адрасы, офісы, колькі сяброў налічваюць і г.д., але ў гэтым яму было адмоўлена. 

Зараз Сяргей Гоўша просіць суд абавязаць Баранавіцкі гарвыканкам прадставіць яму звесткі па форме згодна дадатку 12 і 13 Пастановы Міністэрства юстыцыі РБ ад 30 жніўня 2005 года № 48 аб зарэгістраваных гарвыканкамам арганізацыйных структурах ГА “Белай Русі”, “Беларускага саюза жанчын”, “Чырвонага Крыжа”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international