Дэканат філфаку БДУ пагражае маладафронтаўцы

2010 2010-12-09T09:52:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Студэнтку філалагічнага факультэта БДУ Касю Давыдзік выклікалі да намесьніка дэкана Сяргея Важніка. Сяргей Алякснадравіч паказаў дзяўчыне фотаздымкі з акцыі "Сыходзь!", на якіх было зьверху па-расейску дапісана яе прозьвішча. Намесьнік дэкана паведаміў, што яго папрасілі ўзяць у Кацярыны тлумачальную з гэтай нагоды.
Пасьля гутаркі з маладафронтаўкай Сяргей Аляксандравіч выклікаў старасту групы, якой сказаў, што Кася мэтанакіравана ідзе да свайго выключэньня.
Кацярына навучаецца на другім курсе філалягічнага факультэта БДУ дзённага адзьдзяленьня ў Менску. Дзяўчыне прыгразілі, што лёзунг "Саша, сыходзь!", які выкарыстўваўся на акцыі 24 лістапада, можа пераўтаварыцца для яе ў сыход з унівэрсытэта.
Кася Давыдзік зьвязвае падобныя турботы й папярэджаньне з боку адміністрацыі інстытута з набліжэньнем даты прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international