У Кастрычніцкім раёне Віцебска адмаўляюцца размяшчаць улеткі Статкевіча і Уса

2010 2010-12-08T21:41:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

Дзве скаргі ў абласную выбарчую камісію накіравалі давераныя асобы кандыдатаў Аляксей Гаўруцікаў і Алена Фаміна. Яны пішуць, што ўчатковыя камісіі адмаўляюцца размяшчаць інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатаў Мікалая Статкевіча і Дзмітрыя Уса.

У заяве Алены Фаміной гаворыцца, што ўчастковыя камісіі спачылаюцца на распараджэнне тэрытарыяльнай камісіі Кастрычніцкага раёну Віцебска.

Аляксей Гаўруцікаў піша, што інфармаваў пра сітуацыю старшыню тэрытарыяльнай камісіі У.Крукоўскага. Аднак і пасля гэтага нічога не змянілася: спасылаючыся на забарону, участковыя камісіі па-ранейшаму  не размяшчаюць агітатацыйныя матэрыялы.

Абодва заяўнікі патрабуюць, каб абласная выбарчая камісія дала ацэнку дзеянням тэрытарыяльнай камісіі і  паспрыяла забеспячэнню выканання выбарчага заканадаўства.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international