viasna on patreon

Затрымалі Зьмітра Дашкевіча

2010 2010-12-08T21:08:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Лідэр «Маладога Фронту» затрыманы ў Менску ўвечары 8 сьнежня. Аўтамабіль, якім ён кіраваў, быў спынены супрацоўнікамі ДАІ на машыне з уключанымі мігалкамі. Зьмітра адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Яго падазраюць у падробцы правоў кіроўцы. Як паведаміла намесьніца старшыні моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Наста Палажанка, яна атрымала ад Зьмітра Дашкевіча sms-паведамленьне пра тое, што ў РУУС яму сказалі, што Дашкевіч адсутнічае ў электроннай базе кіроўцаў, і ягоныя правы кіроўцы падробленыя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства