Затрыманы мастак Алесь Пушкін

2010 2010-12-08T21:06:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня, а 15:45 у сваім доме ў вёсцы Бобр Пухавіцкага раёну быў арыштаваны мастак і палітычны актывіст апазыцыі Алесь Пушкін. Пра гэта паведаміла яго жонка Алеся.

«Прыехала група міліцыянтаў на чале з опэрупаўнаважаным крымінальнага вышуку Крупскага РАУС маёрам Андрэем Андрэйкавым. Яны „скруцілі“ мужа і гвалтам вывезьлі яго з дому».

Па словах спадарыні Яніны, сёньня да Пушкіна прыйшоў мясцовы валацуга, які брыдка лаяўся і правакаваў яе мужа на бойку.

Пасьля таго, як «нязваны госьць» пакінуў двор прыватнай сядзібы, прымчаліся міліцыянты. Яны сьцьвярджаюць, што атрымалі заяву на нібыта ўчыненую Алесем Пушкіным бойку.

Спадарыня Яніна не сумняваецца, што супраць Алеся Пушкіна арганізавалі чарговую правакацыю. Суразмоўніца нагадвае, што падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў Алесь Пушкін таксама быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак арышту. Тым самым ён быў пазбаўлены магчымасьці ўдзельнічаць у палітычных акцыях апазыцыі.

А 16:20 дзяжурны Пухавіцкага РАУС заявіў, што “Алеся Пушкіна ў яго аддзеле няма. Нам яго яшчэ не прывозілі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international