viasna on patreon

ДАВЕРАНАЯ АСОБА АЛЯКСАНДРА МІЛІНКЕВІЧА СЦЯПАН НАВАСЯЛЬЧАН АРЫШТАВАНЫ НА 10 СУТАК

2006 2006-03-14T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Брэсьце ў 10-30 супрацоўнікамі ДПС (Дарожна-патрульнай службы) ст. лейт. Кулічыкам А.К. і лейт. Аўдзеюком С.М. і Дзямідзюком У.І. быў затрыманы Сьцяпан Навасяльчан, якога даставілі ў Ленінскі РАУС. Маёр Новік Андрэй Паўлавіч склаў пратакол аб правапарушэньні арт. 166 КаАП РБ - непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі, а таксама акт канфіскацыі асабістых рэчаў. Праваабаронцу Уладзіміру Вялічкіну дазволілі прадстаўляць інтарэсы даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты ад дэмсіл спадара Навасяльчана ў судзе, але начальнік Ленінскага РАУС Карпінчык Юры Антонавіч сілком выпхнуў праваабаронцу з памяшканьня. Пратакол быў складзены на надуманных абвінавачваньнях.

Судзьдзя Ленінскага суду Беразюк Сяргей Аляксандравіч праігнараваў усе праўдзівыя сьведчаньні, па словах спадара Вялічкіна, паводзіў сябе агрэсіўна і вынес рашэньне аб адіністратыўным арышце даверанай асобы адзінага кандадата Сьцяпана Навасяльчана ў выглядзе 10 сутак арышту за парушэньне арт. 156, 166 КаАП і правілаў дарожнага руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства