Гомель: Прарэктары вну перашкаджаюць агітаваць за апазіцыйных кандыдатаў

2010 2010-12-08T16:58:22+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/jakavienka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

Грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка

8 снежня грамадскі актывіст з Гомеля Яўген Якавенка накіраваў заяву старшыні ЦВК, у якой скардзіцца, што прарэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту перашкодзілі яму агітаваць мінакоў за кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева.

“8 снежня каля 14.00 я знаходзіўся каля Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту ў горадзе Гомелі, раздаючы мінакам перадвыбарныя ўлёткі кандыдата ў Прэзідэнты Уладзіміра Някляева, – піша актывіст у скарзе. – Да мяне падыйшла прарэктар па выхаваўчай рабоце названай навучальнай установы і заявіла, што я не маю права раздаваць каля будынку універсітэта перадвыбарныя ўлёткі. Тут жа да нас падышоў яшчэ адзін прарэктар, па навуковай рабоце, схапіў мяне за вопратку і прымусова пацягнуў у фае ўніверсітэта”.

Якавенка сцвярджае, што яго прымусова ўтрымлівалі да прыезду супрацоўнікаў міліцыі, пасля чаго разбіральніцтва заняло больш за дзве гадзіны. Такім чынам ён быў пазбаўлены магчымасці свободна праводзіць агітацыю за свайго кандыдата ў Прэзідэнты.

“Названыя факты лічу грубым парушэннем выбарчага заканадаўства, а менавіта артыкула 45 Выбарчага кодэкса, які гарантуе мне права праводзіць свабодную агітацыю за абранне аднаго з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Прымаючы пад увагу выкладзенае, з мэтай няўхільнага выканання патрабаванняў артыкула 45 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь прашу па выкладзеных фактах правесці праверку і прыцягнуць вінаватых у чыненні перашкодаў правядзенню агітацыі да ўстаноўленай заканадаўствам адказнасці», – дадае грамадскі актывіст.

Копію заявы Яўген Якавенка накіраваў і старшыні Гомельскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international