Ужо некалькі тыдняў Андрэя Бандарэнку трымаюць у гэтак званым ПКТ, памяшканьні камэрнага тыпу.

2010 2010-12-04T12:46:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як распавёў Радыё Свабода бацька прадпрымальніка, некалькі дзён таму Андрэй Бандарэнка даслаў ліст, у якім прасіў перадаць яму цёплыя рэчы. Але спроба выканаць просьбу скончылася для Валера Бандарэнкі няўдачай — супрацоўнікі адміністрацыі калёніі перадачу не прынялі.

"Начальніка не было, а быў намесьнік. Трутнёў Юры Ігаравіч. Я да яго зьвярнуўся, што хацеў бы перадаць цёплыя рэчы. Ён кажа, што нельга, калі знаходзіцца ў ПКТ. Я кажу: чаму? Ён жа на прамэнады выходзіць, там жа халодна, патрэбны рукавіцы, цёплая бялізна. Не, адказвае, маўляў, яго пакаралі за парушэньні, ён не пагаджаўся на тое, на другое», — распавёў пра паездку ў Бабруйскую калёнію бацька зняволеннага.  Валер Бандарэнка таксама паведаміў, што да 13 сьнежня ягоны сын будзе знаходзіцца ў ПКТ.

Андрэй Бандарэнка адмовіўся працаваць на вытворчасьці, дзе ўжываюць небясьпечны газ фэнол, а потым адмовіўся падмятаць турэмны двор, і за гэта яго пакаралі зьмяшчэньнем у турэмны карцэр. Там вязень адбыў болей за 3 тыдні. Па выхадзе з карцэру Андрэя Бандарэнку зьмясьцілі ў ПКТ як вязьня, які трывала парушае турэмную дысцыпліну і не становіцца на шлях выпраўленьня. У ПКТ Андрэя Бандарэнку будуць трымаць таксама болей за 3 тыдні. Аднадумцы Бандарэнкі з Аб’яднанай грамадзянскай партыі мяркуюць, што іх паплечніка перасьледуюць за ягоную грамадзкую пазыцыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international