Віцебск: Сустрэчу з Рымашэўскім адмянілі за паўгадзіны да пачатку

2010 2010-12-08T12:46:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/slonim-sustr-seviar-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апоўдні кандыдат планаваў наведаць Першамайскую раённую адміністрацыю. За паўгадзіны да пачатку высветлілася, што сустрэча адменена.

Павел Севярынец, давераная асоба Віталя Рымашэўскага , паведаміў, што літаральна на ўваходзе ў будынак адміністрацыі кандыдату ўручылі пісьмовую адмову:

-- У лісце напісана, што прычына адмовы ў тым, што сустрэча прымеркавана на працоўны час. Тры дні таму, калі заяўка падавалася, ніякіх пярэчанняў гэтая акалічнасць не выклікала. Цяпер адмову ўручылі з выбачэннямі – маўляў, не паспелі папярэдзіць раней.

Адно, што засталося Віталю Рымашэўскаму і яго прыхільнікам – гэта раздаць агітацыйныя ўлёткі ў будынку адміністрацыі.

Павал Севярынец падкрэслівае, што гэта ўжо другая адмова на сустрэчу з працоўным калектывам у Віцебску цягам сённяшняга дня: у 10 раніцы агітатараў і кандыдата не прапусцілі ў будынак тэлерадыёкампаніі “Віцебск”, дзе сустрэча таксама была загадзя ўзгоднена.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international